Шаноўнае спадарства, шаноўныя аматары рэтра-тэхнікі і ўсе тыя, хто разумее асалоду ад эстэтыкі класічных машынаў, а таксама тыя, хто атрымлівае шчырае задавальненне ад кіравання прадзедавымі аўто і матацыклетамі!
Мы шчыра радыя вітаць Вас на сайце, прысвечаным яшчэ жывым сведкам мінулага – машынам, якія перадаюць дух эпохі сярэдзіны ХХ стагодзя, яшчэ рухаюцца і нават здымаюцца ў гістарычным кіно!
Вітаем усіх, хто як і мы па-добраму закаханы ў сваю старую машыну ці матацыкл!
Крыху гумарыстычная назва нашага сайта “кіно і немцы” мае пад сабой абсалютна сур’ёзны сэнс – большасць машын нашага таварыства здымаецца ў кінакарцінах і дакументальных праектах, прысвечаных Другой сустветнай вайне і паваеннаму жыццю.
Мы – апантаныя людзі. Захапляльны свет рарытэтнага аўта-, мота- і велатранспарту прываблівае нас тым, што менавіта ў 1930-1950-я гады дызайн машын рабіўся з пункту гледжання высокай эстэтыкі, а не прагматычнай мяшчанскай эканомнасці, як сучасныя “мыльніцы”). Машыны ваеннага выкарыстання маюць сваю прывабнасць – у іх адсутнічае ўсё лішняе, што не мае патрэбы ў франтавых і штабных умовах.
Трэба адзначыць, што да нашага часу захавалася вельмі мала транспартных сродкаў ваеннага і прадваеннага часу. Калі яшчэ легкавікоў можна з поў тузіна знайсці, то кабрыялетаў, штабных, грузавікоў, бронемашын і матацыклаў, у Беларусі амаль няма. Але чаго няма знайсці, тое можна зрабіць! Вось мы і робім, але робім для кіно, ў вельмі сціслы тэрмін – паўтара - два месяцы. Бо як пяецца ў песні:”-Это больше, чем жизнь-это кино”, карацей - кіно і немцы!
Будзем вельмі рады бачыць на старонках нашага сайта спецыялістаў па рэквізіту і транспарту кінастудый і кінакампаній. Тут Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з нашымі рарытэтнымі машынамі. Спадзяемся, што наш сайт будзе карысны Вам ў выбары транспарта для здымкаў на розныя гістарычныя падзеі ХХ стагоддзя.
Упэўнены, што пасля знаёмства з нашым сайтам Вы пачнеце падзяляць нашую высакародную, патрыятычную і прыгожую манію!
На гэтым этапе наш сайт працягвае напаўняцца зместам. У недалёкай будучыні Вы тут здоліце пазнаёміцца з наступнымі раздзеламі:
- фатаграфіі больш за 20 мадэляў рэтратранспарта;
- фота-справаздачы са здымкаў фильмаў;
- відэа і фотаматэрыялы аб працэсе рэстаўрацыі старых аўто;
- інфармацыя аб Таварыстве "НАША ПЕРАМОГА".
Прыемнага Вам рэтра-падарожжа!
З павагай, Васіль Цярэшка,
Намеснік старшыні Таварыства абароны помнікаў тэхнікі і транспатра
"НАША ПЕРАМОГА".
Зміцер Сасноўскі , Прэс-сакратар ТАПТТ "НАША ПЕРАМОГА".




ТАВАРЫСТВА АБАРОНЫ ПОМНІКАЎ ТЭХНІКІ І ТРАНСПАРТУ "НАША ПЕРАМОГА"